нагарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
На якім утварыўся нагар, з нагарам. Нагарэлы кнот.
нагарэ́ць, ‑рыць; зак.
1. Даць нагар. Нагарэў кнот свечкі.
2. безас. чаго. Расходавацца ў нейкай колькасці (пра паліва, электрычную энергію і пад.). Нагарэла многа электрычнасці.
3. безас. Разм. Быць пакараным, атрымаць вымову за што‑н. — Не нагарыць за самавольную адлучку? — пацікавіўся Кастусь. Якімовіч.
нагаспада́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Доўга, уволю пагаспадарыць.
нагаспада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм. Кіруючы гаспадаркай, дасягнуць чаго‑н. [Цімох:] — Лубін будзем сеяць, сырадэлю. [Даніла:] — Сей. Пагляджу, як ты нагаспадарыш. Пальчэўскі. Без каня не нагаспадарыш і на добрай зямлі. Галавач.
нагасці́цца, ‑гашчуся, ‑госцішся, ‑госціцца; зак.
Разм. Уволю, многа пагасціць.
нагасцява́цца, ‑цююся, ‑цюешся, ‑цюецца; зак.
Разм. Тое, што і нагасціцца.
нагатава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нагатаваць.
нагатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.
1. Назапасіць нейкую колькасць чаго‑н. [Санітар] нагатаваў дробных паленцаў, збіраючыся раскладаць агонь на прыпеку. Колас.
2. Згатаваць у нейкай колькасці. Нагатаваць супу. □ З аленіны .. [Сушылаў] нагатаваў такіх смачных рэчаў, якіх я ніколі ў жыцці не еў. Шамякін.
3. Накіпяціць у нейкай колькасці. Нагатаваць вару.
нагато́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да нагатоўваць.
нагато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нагатаваць. Нагатоўваць грыбоў на зіму.