Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дагма́тык, ‑а, м.

Чалавек, які мысліць догмамі.

дагма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сістэмны выклад догматаў якой‑н. рэлігіі.

дагматы́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дагматычнага ​1 (у 3 знач.).

дагматы́чны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на догмах (у 1 знач.).

2. Уласцівы дагматыку. Дагматычнае мысленне. // Бяздоказны, такі, што не дапускае пярэчанняў. Дагматычны падыход да тэорыі.

3. Адцягнены, абстрактны, схематычны. Дагматычны спосаб выкладання.

дагматы́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дагматыкі, заключае ў сабе догматы (у 1 знач.). Дагматычнае багаслоўе. Дагматычная літаратура.

дагна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дагнаць.

2. у знач. прым. Даведзены якраз па мерцы, па форме. Мундзір дагнаны, як уліты, А кепка ссунута набок. Колас.

дагна́ць, ‑ганю, ‑гоніш, ‑гоніць; зак., каго-што.

1. Параўняцца з кім‑, чым‑н., што рухаецца наперадзе; нагнаць. Раман пусціўся шпарчэй, думаў, можа дагоніць на Лавацкім полі Раіну. Пташнікаў. Таццянка кінулася даганяць. Дагнала і ледзь-ледзь абхапіла рукамі, такі вялікі быў мяч. Юрэвіч. Каля пушчы, каля броду Нас дагнала непагода. Танк. // перан. Параўняцца ў поспехах, росце і пад. з тым, хто апярэджваў. Прыйшоў у школу Піліпка, калі складанне простых дробаў канчалі ўжо, і нічога, дагнаў. Навуменка. Хаця выпрацоўка.. [Васіля] і павялічылася, Алены ён усё-такі не дагнаў. Чарнышэвіч.

2. Прыгнаць куды‑н., у якое‑н. месца. Дагнаць кароў да лесу. Дагнаць машыну да горада. // перан. Разм. Давесці да якіх‑н. паказчыкаў. Дагнаць выпрацоўку да 150 працэнтаў.

3. Падагнаць, наладзіць як трэба. Каса чыя нядобра косіць — Няхай Антося ён папросіць: Антось наладзіць — так дагоніць, Тады пабач, як загамоніць. Колас.

4. Давесці што‑н. распачатае да канца або да пэўнай мяжы. Дагнаць баразну да канца. Дагнаць цвік да сярэдзіны. □ Цімох дагнаў пракос да карчоў, вярнуўся назад. Капыловіч. // Закончыць перагонку якіх‑н. вадкасцей.

дагніва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагніць.

дагні́сці і дагні́ць, ‑гнію, ‑гніеш, ‑гніе; пр. дагніў, ‑ла, ‑ло; зак.

Згніць зусім, да канца. Буралом дагніў. Трэскі дагнілі.

даго́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дагодлівага.

даго́длівы, ‑ая, ‑ае.

Услужлівы, угодлівы. Ласкавая, дагодлівая і яшчэ рухавая кабета,.. [цётка Макрына] вельмі ўпадала за сваімі «нявестачкамі». Ракітны.