Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вышу́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вышукваць.

вышу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вышукаць.

вышукны́, ‑ая, ‑ое.

Які ажыццяўляе вышук (у 1 знач.), звязаны з ім. Вышукны сабака.

вы́шчалачаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышчалачыць.

2. у знач. прым. Спец. Кіслы. Вышчалачаныя глебы.

вы́шчалачыцца, ‑чыцца; зак.

Спец. Вылучыцца з цвёрдага рэчыва, масы, растварыўшыся ў вадкасці.

вы́шчалачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Спец. Вылучыць састаўную частку якога‑н. цвёрдага рэчыва, растварыўшы яго ў вадкасці. Вышчалачыць дубільнае рэчыва.

вышчало́чванне, ‑я, н.

Дзеянне і працэс паводле знач. дзеясл. вышчалочваць — вышчалачыць.

вышчало́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вышчалачыцца.

2. Зал. да вышчалочваць.

вышчало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вышчалачыць.

вы́шчараны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышчарыць.

2. у знач. прым. З выскаленымі зубамі, выскалены.