Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́пат, ‑у, М ‑наце, м.

Вадкасць, якая прасочваецца на паверхню праз сценкі крывяносных сасудаў пры запаленні серозных абалонак і збіраецца ў якой‑н. унутранай воласці цела.

выпатрабава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпатрабаваць.

вы́патрабаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпатрабаваць.

вы́патрабаваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

1. Патрабуючы, атрымаць, дамагчыся выдачы каго‑, чаго‑н. Выпатрабаваць даведку.

2. Прымусіць з’явіцца куды‑н. па выкліку. Выпатрабаваць сведак у суд.

вы́патрашаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпатрашыць.

вы́патрашыць, ‑шу, ‑шыш, ‑плыць; зак., каго-што.

Ачысціць ад вантробаў. Выпатрашыць цецерука.

вы́паўзак, ‑зка, м.

Вялікі чарвяк, адзін з відаў дажджавога чарвяка. Выпаўзак — гэта чарвяк-гігант, блізкі сваяк дажджавому. Матрунёнак.

вы́паўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Поўзаючы, пабываць у многіх месцах. — Рабілі як ніколі, — кажа селянін. — Жыватамі ўсю тую зямлю выпаўзалі, на карачках па ёй хадзілі, каб хоць што ды пасеяць сваё на ёй... Галавач.

выпаўза́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выпаўзці.

вы́паўзень, ‑зня, м.

Тое, што і выпаўзак.

вы́паўзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.

Выйсці, выбрацца паўзком. Вуж выпаўз на дарогу. // перан. Разм. Павольна выйсці, выехаць, паказацца адкуль‑н. Сонца зноў выпаўзла з-за хмары і пачало заганяць усіх у цянёк пад старыя ліпы. Чарот. З-за гары, бліснуўшы шкелкамі на сонца, з ровам выпаўз аўтобус. Брыль.