Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выдзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдзьмухаць.

вы́дзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.

1. Выдаліць моцным струменем, плынню паветра. Вятры выдзьмулі пясок на ўзгорках. Выдзьмуць дым скразняком. □ Вецер выдзьмуў з нечай цыгаркі зыркія іскрынкі, падхапіў іх і разнёс. М. Стральцоў.

2. Вырабіць што‑н. шляхам выдзімання (у 2 знач.). Выдзьмуць бутлю.

выдзяле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдзяляць — выдзеліць і выдзяляцца — выдзеліцца.

2. пераважна мн. (выдзяле́нні, ‑яў). Рэчывы, выдзеленыя арганізмам.

выдзяля́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для выдзялення рэчываў арганізмамі. Выдзяляльныя органы.

выдзяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выдзеліцца.

2. Зал. да выдзяляць.

выдзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выдзеліць.

вы́дма, ‑ы, ж.

Наносны пясчаны пагорак. Зноў і зноў на беражок тонкай выдмаю пясок вольны вецер сцеле. Вялюгін.

выдо́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выдойваць.

выдо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдаіць.

вы́дра, ‑ы, ж.

1. Млекакормячая драпежная жывёліна сямейства куніцавых з футрам цёмна-бурага колеру, якая вядзе паўводны спосаб жыцця. Марская выдра. // Футра гэтай жывёліны. Каўнер з выдры.

2. перан. Груб. Пра злую няўжыўчывую жанчыну.