начыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да начыніць.
начы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Напісаць хутка або нядбайна. — У нас, разумееш, напрыклад, на год план: зрабіць некалькі сот станкоў, — начыркала Галя на цыраце лічбу. Арабей.
на́чыста, прысл.
1. Без памарак, канчаткова. Лепшыя канспекты, як правіла, былі ў Васіна, які адзін рэгулярна перапісваў іх начыста. Карпаў. // Вельмі чыста. Аніводнай непатрэбнай зёлкі не расло пад .. [чайнымі кустамі] — усё было начыста выпала[т]а. Маўр.
2. Цалкам; поўнасцю. Спалілі фашысты ўсё начыста. Людзей каго пазабівалі, а каго ў Нямеччыну пагналі. Сачанка.
начыстату́, прысл.
Разм. Тое, што і начыстую (у 2 знач.). [Сакратар] жвава адсунуў сваё крэсла, падсеў бліжэй да Жывіцы: — Гавары ўсё, начыстату. Ваданосаў.
начысту́ю, прысл.
Разм.
1. Цалкам; начыста. Добра малаціць у такое надвор’е: начыстую выбіваецца збожжа пад жалезным цэпам. Баранавых.
2. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; шчыра. Бергнер здзівіўся: — Будзем гаварыць начыстую? Гурскі.
начы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.
Старанна пачысціць сябе, сваю вопратку. Сёння [салдаты] начысціліся, пагаліліся. Алешка.
начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.
1. што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі. Асіпенка.
2. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік. Якімовіч.
начы́танасць, ‑і, ж.
Веды, набытыя ў выніку пастаяннага і грунтоўнага чытання. Падпалкоўнік Вагін .. прыняў ветліва.. Адразу пачаў гаворку пра літаратуру, паказваючы сваю начытанасць. Шамякін.
начы́таны, ‑ая, ‑ае.
Які набыў грунтоўныя веды ў выніку чытання. С.К. Мяржынскі быў чалавекам начытаным, меў добры мастацкі густ. Шкраба. Галя вельмі разумная і начытаная дзяўчына. Грахоўскі.
начыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Удосталь пачытаць. Начытацца прыгодніцкіх раманаў.