Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нараскле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Расклеіць вялікую колькасць чаго‑н. Нарасклейваць афіш.

нараско́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Раскалоць многа чаго‑н. Нарасколваць калод.

нараску́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Раскруціць вялікую колькасць чаго‑н. Нараскручваць вяровак.

нараспа́шку, прысл.

Тое, што і наросхрыст. Бачыць .. [Маша]: чалавек ідзе па полі. Шынель яго расперазаны, нараспашку. Мележ. Нячутна падышла жанчына ў лінялай жакетцы нараспашку. Кулакоўскі.

нараспе́ў, прысл.

Працягла, расцягваючы словы. Гаварыць нараспеў. □ Спачатку настаўніца расказала пра жыццё паэта, а потым нараспеў, з нейкай асабліва задушэўнай інтанацыяй пачала чытаць паэму. С. Александровіч.

нараспло́джвацца, ‑аецца; безас. зак.

Распладзіцца ў вялікай колькасці. Нарасплоджвалася ваўкоў.

нараспло́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Распладзіць у вялікай колькасці. Нарасплоджваць свіней. Нарасплоджваць мух.

нараспо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Распароць вялікую колькасць чаго‑н. Нараспорваць старой бялізны на анучы.

нарассціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разаслаць, паслаць на якой‑н. паверхні многа чаго‑н. Нарассцілаць палеткаў пры рэчцы.

нарассыпа́цца, ‑аецца; безас. зак.

Рассыпацца, раскідацца ў нейкай колькасці. Нарассыпалася солі.