намарыно́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да намарыноўваць.
намарыно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да намарынаваць.
нама́рыцца, ‑ма́руся, ‑ма́рышся, ‑ма́рыцца; зак.
Разм. Уволю, многа пама́рыць.
намары́цца, ‑мару́ся, ‑мо́рышся, ‑мо́рыцца; зак.
Разм. Моцна стаміцца, змарыцца. — Больш я цябе не пушчу з хаты, — гаварыла .. [маці] ужо сама сабе. — Днём нацягаецца па тым лесе, наморыцца і ноччу не спіць... Дзіця яшчэ... Пташнікаў.
намары́ць, ‑мару́, ‑мо́рыш, ‑мо́рыць; зак.
1. каго. Натруціць, наатручваць. Памарыць прусакоў.
2. перан.; каго-што. Вельмі стаміць, змерыць. Намарыць ногі.
3. чаго. Спец. Апрацаваць нейкую колькасць драўніны спецыяльным растворам або афарбаваць марылкай. Намарыць дубу.
нама́слены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намасліць.
нама́сліванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намасліваць — намасліць.
нама́слівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да намасліваць.
нама́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да намасліць.
нама́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Намазаць маслам або пакласці ў што‑н. масла. Намасліць блінец. Намасліць кашу.
намасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што і чаго.
1. Зрабіць насціл з дошак, бярвення і пад. Намасціць дарожку праз балота. Намасціць сцэну. Намасціць пасцель з сена.
2. Разм. Старанна налажыць, нагрузіць чаго‑н. куды‑н. Увечары Уладзя памог падмазаць бацьку колы, намасціў у воз маладога, пахучага сена, травы. Пальчэўскі.