Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нага́рваць, ‑ае.

Незак. да нагарэць (у 1, 2 знач.).

нагарлапа́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. груб. Уволю, многа пагарлапаніць.

нагарну́цца, ‑горнецца; зак.

З’явіцца на вачах (пра слёзы). Галя чытала слёзны бацькаў ліст, і ў самой нагарнуліся слёзы. Сабаленка.

нагарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак.

1. чаго. Горнучы, заграбаючы, сабраць у адно месца нейкую колькасць чаго‑н. Нагарнуць кучу попелу. □ [Назарэўскі] нагарнуў сабе пад галаву ўсялякіх лахманоў і лёг на лаве. Чорны.

2. што. Разм. Накрыць што‑н. чым‑н. Падкасаў [Кудзіш] рукаў ніжняй кашулі, нагарнуў яго на рану ў тры столкі і зверху моцна завязаў хустачкай. Галавач.

нага́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нагару. // Які служыць для знімання нагару. Нагарныя шчыпцы.

нагаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагарадзіць.

нагаро́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да нагароджваць.

нагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагарадзіць.

нагарэ́заваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак.

Разм. Насваволіць; напракудзіць. Хлапчук нагарэзаваў.

нагарэ́знічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і нагарэзаваць.