Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Ператварыць у пару. Выпарыць ваду.

2. Абдаць кіпнем, прапарыць. Выпарыць дзежку.

3. каго. Разм. Знішчыць, абдаючы кіпнем, парай. Выпарыць прусакоў.

выпарэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выпарвацца — выпарыцца (у 1 знач.).

2. звычайна мн. (выпарэ́нні, ‑яў). Газападобнае рэчыва, якое ўтварылася ў выніку выпарвання чаго‑н. Валотныя выпарэнні. □ Пахла дымам, смоллю, настоенымі густымі выпарэннямі сасновага бору. Лынькоў.

вы́пас, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выпасваць — выпасвіць (у 1 знач.).

2. Месца, дзе пасуць жывёлу; паша. Лугавы, сеяны выпас.

вы́пасажыць, ‑жу, ‑шыш, ‑жыць; зак., каго.

Разм. Прымусіць пакінуць месца свайго жыхарства, знаходжання; выжыць; выправадзіць. Выпасажыць кватарантаў. Выпасажыць няпрошаных гасцей.

выпа́свацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выпасвіцца.

2. Зал. да выпасваць (гл. выпасвіць у 1, 2 знач.).

выпа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпасвіць.

вы́пасвіцца, ‑віцца; зак.

Адкарміцца на пашы.

вы́пасвіць, ‑су, ‑сеш, ‑се; заг. выпасі; зак., каго-што.

1. Адкарміць на пашы. Выпасвіць авечак.

2. Патравіць выпасам. Выпасвіць лужок.

3. Разм. Зарабіць пасьбою; запасвіць.

выпасны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да выпасу. Выпасны ўчастак. Выпасны сезон. Выпасная загарадка.

вы́пасці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; заг. выпадзі; зак.

1. Вываліцца, упасці. Пісьмо выпала з кнігі. Люлька выпала з зубоў. Выпасці з воза.

2. перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным. Яго прозвішча выпала з памяці. Выпасці з-пад увагі.

3. Упасці на зямлю (пра ападкі). Уначы выпала раса. □ Снег выпаў нечаканы, добры. Танк.

4. безас. Давесціся, здарыцца, дастацца на долю. Машы выпала дзяжурыць апошнія гадзіны. Шамякін. І вось тут выпала мне спаткацца з чалавекам, знаёмства з якім неяк перавярнула мае ранейшыя погляды. Навуменка.

5. Выдацца. Ураджайны выпаў год.

•••

Выпасці на долю чыю або каму — дастацца.

З вока выпасці — не ўбачыць, не заўважыць.

Як выпадзе — як удасца, як здарыцца.