выпасці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; заг. выпадзі; зак.
1. Вываліцца, упасці. Пісьмо выпала з кнігі. Люлька выпала з зубоў. Выпасці з воза.
2. перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным. Яго прозвішча выпала з памяці. Выпасці з-пад увагі.
3. Упасці на зямлю (пра ападкі). Уначы выпала раса. ▪ Снег выпаў нечаканы, добры. Танк.
4. безас. Давесціся, здарыцца, дастацца на долю. Машы выпала дзяжурыць апошнія гадзіны. Шамякін. І вось тут выпала мне спаткацца з чалавекам, знаёмства з якім неяк перавярнула мае ранейшыя погляды. Навуменка.
5. Выдацца. Ураджайны выпаў год.
•••
Выпасці на долю чыю або каму — дастацца.
З вока выпасці — не ўбачыць, не заўважыць.
Як выпадзе — як удасца, як здарыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)