напаліро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напаліраваць.
напалі́цца, ‑паліцца; зак.
1. Нагрэцца пры паленні (пра печы, грубкі). Напалілася печ.
2. Нагрэцца да вельмі высокай тэмпературы. Напалілася жалеза. □ Усё напалілася пад сонцам: брызент, ложкі, пасцель і нават зямля. Асіпенка.
напалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак.
1. што і ў чым. Нагрэць паленнем 1 (пра печы, грубкі). Стораж Піліп, не скупячыся, напаліў печы. Колас. // Падняць тэмпературу ў памяшканні. Напаліць у хаце. □ Аддубасілі.. [мужа Амельяніхі] панскія служкі ў лесе, куды ён пайшоў назбіраць галля, каб напаліць у лазні. Кавалёў.
2. што. Нагрэць да вельмі высокай тэмпературы. Напаліць жалеза. Сонца напаліла зямлю. □ Сонца ўсё перагрэла, напаліла да апошняй мяжы, здаецца, расплавілася само. Ракітны.
3. чаго. Нагатаваць у нейкай колькасці шляхам перапальвання. Напаліць вугалю з дрэва.
4. чаго. Разм. Расходаваць у нейкай колькасці. Напаліць электрычнасці на два рублі.
напа́лм, ‑у, м.
Спецыяльная гаручая сумесь для бомб, агнямётаў і інш. Паліць напалмам. □ Я — чалавек, мне трэба жыць, тварыць, А не гарэць у полымі напалму. Зарыцкі.
[Англ. napalm.]
напа́лмавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да напалму, з напалмам. Напалмавая бомба.
напало́ву, прысл.
Разм. Тое, што і напалавіну.
напало́сквацца, ‑аецца; незак.
Зал. да напалоскваць.
напало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напаласкаць.
напало́ханы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напалохаць.
напало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Адчуць страх, моцна спалохацца. Напалохацца ваўка. □ Больш за ўсіх напалохаўся пастух Лявон, які чакаў немалой расплаты за такое здарэнне. Чарот.