Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

назасыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Заслаць, даставіць, пераправіць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Назасылаць лазутчыкаў.

назасява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Засеяць вялікую колькасць чаго‑н. Назасяваць палеткаў.

назато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Затачыць вялікую колькасць чаго‑н. Назаточваць разцоў.

назаўжды́, прысл.

Тое, што і назаўсёды. Каб слава дружыла з табой праз гады, ты з працай зрадніся, мой сын, назаўжды. Бялевіч.

назаўсёды, прысл.

На ўвесь час, на ўсё жыццё. Паехаць назаўсёды. Расстацца назаўсёды. □ Той дзень Алене запомніўся назаўсёды. Пестрак. Сяброў сваіх запомніў назаўсёды, Бо аж да самага канца вайны Ішоў паперадзе свайго я ўзвода, А поруч утраіх ішлі яны. Вітка.

•••

Заснуць назаўсёды гл. заснуць.

Раз (і) назаўсёды гл. раз.

наза́ўтра, прысл.

На наступны дзень. Прыехаў пан у горад, пераначаваў, а назаўтра пайшоў шукаць аўса. Якімовіч. Мы стрэліся пад той жа бярозай назаўтра, у наступны дзень. Васілевіч.

назахо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Захапіць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Назахопліваць трафеяў.

назаця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Зацягнуць у сярэдзіну, унутр чаго‑н. вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Назацягваць мяшкоў у сенцы.

назачэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Зачасаць, завастрыць значную колькасць чаго‑н. Назачэсваць калоў.

назбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Збіць, абабіць нейкую колькасць чаго‑н. Назбіваць яблыкаў. // Падстрэліўшы на ляту, збіць вялікую колькасць чаго‑н. Назбіваць варожых самалётаў.

2. Разм. Прыбіваючы адно да другога, змайстраваць нейкую колькасць чаго‑н. Назбіваць табурэтак. Назбіваць скрынак.