Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

далі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. даліваць — даліць.

даліхацэфа́л, ‑а, м.

У антрапалогіі — чалавек з доўгай галавой; проціл. брахіцэфал.

даліхацэфа́лія, ‑і, ж.

У антрапалогіі — форма чэрапа, у якім падоўжнае вымярэнне (ад асновы носа да патылічнага бугарка) значна перавышае папярочнае.

[Ад грэч. dolichos — доўгі і kephalē — галава.]

далі́цца, ‑ліецца і ‑льецца; зак.

Льючыся, дайсці да якога‑н. узроўню, мяжы; дацячы (пра вадкасці).

далі́ць, ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе і ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑ліём, ‑ліяце і ‑льём, ‑льяце; заг. далі; зак., што і чаго.

Дабавіць, наліваючы да якога‑н. узроўню. Даліць гаршчок. Даліць у чайнік вады. □ Дзямід Сыч даліў свой кубак і шумна, нібы глушачы ў сабе пякучую тугу, загаварыў. Паслядовіч.

далі́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. далічваць — далічыць (у 1 знач.).

далі́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да далічыцца.

2. Зал. да далічваць.

далі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да далічыць.

далічы́цца, ‑лічуся, ‑лічышся, ‑лічыцца; зак., каго-чаго (звычайна з адмоўем).

Лічачы, знайсці, выявіць. Як жа сышлася на свята Сям’я баявая, Не далічыліся ў роце Мірона Гукая. Куляшоў. // Злічыць. Не далічыцца авечак у чарадзе.

далічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што і без дап.

1. Скончыць лічэнне чаго‑н.; злічыць, пералічыць да якога‑н. ліку. Далічыць грошы. Далічыць да тысячы.

2. (звычайна з адмоўем). Разм. Тое, што і далічыцца. Вярнуўшыся з дальніх этапных дарог, Мы шмат каго з нас не далічым... Танк.