Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дагеста́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Дагестана, дагестанцаў, належыць ім. Дагестанскі ландшафт.

дагеста́нцы, ‑аў; адз. дагестанец, ‑нца, м.; дагестанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. дагестанкі, ‑нак; ж.

Насельніцтва Дагестанскай АССР.

дагістары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў з’яўленню пісьмовых помнікаў. Дагістарычны перыяд. Дагістарычны чалавек.

дагісто́рыя, ‑і, ж.

Перыяд, час, ад якіх няма пісьмовых помнікаў.

дагла́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дагладзіць.

дагла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагладзіць.

дагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Скончыць гладжанне чаго‑н., пагладзіць усё. Дагладзіць плацце. Дагладзіць бялізну.

дагле́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дагледжанага. Новыя будынкі жывёлагадоўчай фермы радуюць вока сваёй дагледжанасцю. Хведаровіч.

дагле́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дагледзець, даглядзець.

2. у знач. прым. Акружаны клопатам; выпеставаны, ахайны. Конь быў заўсёды гладкі, дагледжаны. Бядуля. Дагледжаныя краны дрэў радавалі позірк... Кухараў.

дагле́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дагледжваць.