Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́светлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высветліць.

вы́светліцца, ‑ліцца; зак.

Стаць ясным, зразумелым. Справа высветлілася. Адносіны высветліліся. □ З далейшай размовы высветлілася, што Іван Уладзіміравіч вельмі высока цэніць практыку. Кулакоўскі.

вы́светліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць што‑н. ясным, зразумелым; выясніць. — Я лічу, што трэба ісці да.. [незнаёмых] і высветліць, хто яны і што яны, — прамовіў Тукала. Колас. [Буднік:] — Усё вось няма мне часу пагутарыць з табой, адну справу высветліць варта было б. Галавач.

вы́свеціцца, ‑свеціцца; зак.

Пачаць свяціцца. У небе высвеціліся зоры. Выплыў месяц. Сачанка.

вы́свеціць, ‑свеціць; зак.

Паказаўшыся адкуль‑н., пачаць свяціць; заззяць. Сонца высвецілася з-за хмар. □ Ужо і зоры высвецілі, а .. [Кастусь і Сымон] усё сядзелі і маўчалі. Чорны.

высве́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да высвеціцца.

2. Адсвечваць, свяціцца. У кветкавым ліловым кубачку, што высвечваўся кожнай пушынкай, чарадзейна гуляла ліловае святло. Вышынскі.

высве́чваць, ‑ае; незак.

1. Незак. да высвеціць.

2. Адсвечваць, свяціцца. [Лаўрык] нёс [Віку] цераз шырокі брадок, дно якога высвечвала чыстым жоўтым жвірам... Вітка.

вы́свідраваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высвідраваць.

вы́свідравацца, ‑руецца; зак.

Утварыцца, узнікнуць ад свідравання (пра дзірку, паглыбленне).

вы́свідраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Свідруючы, зрабіць дзірку, паглыбленне.