высвечваць, ‑ае; незак.

1. Незак. да высвеціць.

2. Адсвечваць, свяціцца. [Лаўрык] нёс [Віку] цераз шырокі брадок, дно якога высвечвала чыстым жоўтым жвірам... Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)