нацкава́ны і нацко́ваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нацкаваць.
нацкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго на каго-што, з дадан. сказам і без дап.
1. Падахвоціць сабак да нападу на каго‑н. Нацкаваць зграю сабак на воўка. □ — Ты чаго? — прыўстаў Юрка. — На мяне Сцёпа Палкана нацкаваў... — усхліпваючы, прашаптаў Рыгорка. — Ледзь не парваў мяне... Курто.
2. перан. Разм. Падбухторыць да якіх‑н. варожых дзеянняў супроць каго‑н. Пан староста Наўроцкі, вядома, не ўспомніў, што нядаўна ксяндзы нацкавалі асаднікаў і мясцовую шляхту, каб адабраць царкву пад касцёл у адной вёсцы. Пестрак.
нацко́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. нацкоўваць — нацкаваць.
нацко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нацкаваць.
нацмо́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Многа, уволю пацмокаць.
нацукрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нацукраваць.
нацукрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разм. Пакласці ў што‑н. цукар, насыпаць цукрам. Нацукраваць цеста.
нацукро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да нацукроўваць.