Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нахіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да нахіліць.

нахі́мавец, ‑маўца; м.

Выхаванец нахімаўскага вучылішча.

нахі́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з іменем рускага флатаводца Нахімава. Нахімаўскае вучылішча.

нахіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да нахінуцца.

нахіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нахінуць.

нахіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Абл. Нахіліцца. [Рыма] баялася нахінуцца з лодкі, каб лодка не перавярнулася і не паляцеў на дно ракі дарагі груз. Васілеўская.

нахіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Наспех накінуць, апрануць на сябе што‑н. Нахінуць куртку на плечы.

2. Абл. Нахіліць. Сядае пчолка на верасовю галінку, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі. Пташнікаў.

нахлабу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм. Вымова, наганяй. Па тону голаса Камлюка і па яго прыжмураных, з калючым позіркам вачах Паддубны адразу зразумеў, што зараз яму давядзецца перажыць.. суровую нахлабучку. М. Ткачоў.

нахлабу́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Насунуць галаўны ўбор на лоб, вушы і пад. Васіль нахлабучыў вушанку на самыя вочы і пайшоў з канторы. Чарнышэвіч.

нахле́бнік, ‑а, м.

Той, хто жыве на чужыя сродкі, на чужым хлебе. Бацькі хутка прымірыліся з тым, што хлапец астаўся ў калгасе і нахлебнікам ён больш не быў. Пальчэўскі.