нато́млены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад натаміць.
нато́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад натапіць.
нато́плівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да натопліваць.
нато́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да натапіць.
нато́птвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да натоптваць.
нато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да натаптаць.
нато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Уваткнуць, натыкаць у што‑н. многа чаго‑н. Наторкаць сухіх галінак вакол градак.
нато́ўп, ‑у, м.
1. Вялікае, звычайна хаатычнае, зборышча людзей. Натоўп бесплацкартных пасажыраў хлынуў да выхаду. Пальчэўскі. У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі, ля атракцыёнаў стаялі гаманлівыя натоўпы. Хадкевіч. У нядзельку з самае раніцы паявіліся натоўпы людзей з чырвонымі сцягамі. Сабаленка. // у знач. прысл. нато́ўпам. Усе разам, сумесна; масай, у мностве. Увайсці натоўпам.
2. Звычайныя людзі ў процілегласць героям, у адрозненне ад выдатных асоб.
нато́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад натачыць.