Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наразве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Развесіць, развешаць вялікую колькасць чаго‑н. Наразвешваць партрэтаў. Наразвешваць бялізны.

наразво́дзіцца, ‑дзіцца; безас. зак.

Распладзіцца ў вялікай колькасці. Наразводзілася звяроў у пушчы.

наразво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-чаго.

Развесці, распладзіць у вялікай колькасці. Наразводзіць кветак. Наразводзіць трусоў.

наразво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разараць у вялікай колькасці. Наразворваць бульбы.

наразвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Развязаць вялікую колькасць чаго‑н. Наразвязваць вузлоў.

наразду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Разм. Раздушыць у вялікай колькасці.

наразліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разліць многа якой‑н. вадкасці. Наразліваць вады.

наразло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разламаць вялікую колькасць чаго‑н. Наразломваць скрынак.

наразло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і наразломваць.

наразны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае на сабе нарэзы, нарэзку; які зроблены пры дапамозе нарэзкі. Наразны карабін. // З надрэзамі. Наразны батон.