Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; заг. напалашчы; зак., чаго.

Выпаласкаць нейкую колькасць чаго‑н. Напаласкаць ручнікоў.

напалеандо́р, ‑а, м.

Французская залатая манета вартасцю ў 20 франкаў, змяшчае 5,8 грамаў чыстага золата.

[Фр. Napoléon d'or.]

напа́ленасць, ‑і, ж.

Ступень напальвання. Напаленасць жалеза.

напа́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад напаліць.

напалео́н, ‑а, м.

1. Аб рэакцыйным дыктатару. Мерыцца ў напалеоны. // Пра чалавека з надзвычай уладалюбівымі імкненнямі.

2. Від пірожнага, торта.

3. Марка каньяку.

4. Сорт яблыні.

[Ад уласн. імя.]

напалео́наўскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да Напалеона. Напалеонаўская армія. // Такі, як у Напалеона. Прыняць напалеонаўскі выгляд.

напалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напаляваць.

напалірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад напаліраваць.

напалірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што і чаго.

1. Пакрыць палітурай. Напаліраваць піяніна.

2. Паліруючы, зрабіць у нейкай колькасці. Напаліраваць цацак.

напаліро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да напаліроўваць.