Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

назапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Запісаць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Мне падабаюцца мелодыі, і я думаю аб тым, што варта купіць магнітафон, назапісваць музыкі і вечарамі пракручваць стужку. Навуменка.

назапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Запхнуць, засунуць вялікую колькасць чаго‑н. куды‑н. Назапіхаць бялізны ў чамадан.

назапі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і назапіхаць.

назапраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Запрасіць прыйсці, прыехаць куды‑н. многіх. Назапрашаць гасцей.

назапро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Тое, што і назапрашаць.

назарабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Зарабіць вялікую колькасць чаго‑н. Назарабляць грошай. Назарабляць хлеба.

назарысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Зарысаваць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.

назасо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Засаліць многа чаго‑н. Назасольваць агуркоў. Назасольваць грыбоў.

назасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Засушыць у вялікай колькасці. Назасушваць кветак.

назасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Заслаць вялікую колькасць чаго‑н. Назасцілаць ложкаў. Назасцілаць сталоў.