насяка́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да насякаць.
насяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насячы, насекчы.
насякомае́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які корміцца насякомымі. Насякомаедныя расліны.
2. у знач. наз. насякомае́дныя, ‑ых. Назва атрада млекакормячых, да якога адносяцца вожык, крот і пад.
насяко́мыя, ‑ых; адз. насякомае, ‑ага, н.
Клас беспазваночных членістаногіх жывёл, да якога адносяцца мухі, пчолы, мурашкі і пад.
насяле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. насяляць (у 1 знач.).
насялі́цца, ‑селіцца; зак.
Стаць населеным; засяліцца. Новы дом насяліўся людзьмі. // перан. Стаць занятым, заселеным (жывёламі, рыбамі і пад.). Лес насяліўся птушкамі.
насялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; што і кім-чым.
Засяліць людзьмі якую‑н. мясцовасць, памяшканне і пад. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. // перан. Заняць, засяліць якую‑н. мясцовасць (пра жывёл). Насялілі зубры Белавежскую пушчу.
насяля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да насяліцца.
2. Зал. да насяляць (у 1 знач.).
насяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1. Незак. да насяліць.
2. Складаць насельніцтва якой‑н. тэрыторыі, населенага пункта. Любіў настаўнік расказваць і пра далёкія краіны, пра людзей, якія насяляюць іх. Курто.
насячы́ і насе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. насек, ‑кла; зак. насячы; зак.
1. што. Пакрыць паверхню чаго‑н. насечкамі, надрэзамі. Насячы напільнік.
2. чаго. Ссячы нейкую колькасць чаго‑н. Насячы ў лесе жэрдак. □ Правальваючыся па пояс у снег, я пасек у ельніку лапак, вынес іх і накідаў пад заднія колы. Хадкевіч. // Перасякаючы або рассякаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці. Насячы галля на падпал. □ Дровы.. [Міканор] прынёс не адразу, бо, відаць, трэба было іх яшчэ насекчы. Кулакоўскі.
3. чаго. Дробна скрышыць, перасекчы ў нейкай колькасці. Насекчы буракоў. Насячы карыта паранай бульбы. □ Не жывуць самапасам і меншыя [дзеці]: у таго клопат — трусоў дагледзець, таму трэба бацвіння назбіраць і ў карыце насекчы. Ракітны.
4. каго-што. Разм. Нахвастаць, насцябаць. Насячы ногі крапівою. □ — Левую шчаку, відаць, дажджом пасекла, што аж гарыць? — сарваўшы плашч-палатку, злосна спытаў Кастусь. Ваданосаў.