насы́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад насыціць.
2. у знач. прым. Спец. Які змяшчае ў сабе гранічную колькасць якога‑н. рэчыва. Насычаны раствор.
3. перан.; у знач. прым. Змястоўны, багаты чым‑н. Алегорыі астатніх коласаўскіх баек таксама насычаны канкрэтным жыццёвым зместам. Казека.
насыча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да насыціцца.
2. Зал. да насычаць.
насыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насыціць.
насычэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. насычаць — насыціць і насычацца — насыціцца.
насява́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да насеяцца (у 1 знач.).
2. Зал. да насяваць.
насява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насеяць.
насяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насесці.
насяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. насякаць — насячы, насекчы.