Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навыве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вывесіць, павесіць вялікую колькасць чаго‑н. Навывешваць бялізны.

навыво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак., каго-чаго.

Вывесці ў вялікай колькасці. Навыводзіць коней з канюшань. Навыводзіць птушанят.

навыво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выараць вялікую колькасць. Навыворваць бульбы.

навыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Выгнаць, выдаліць многіх.

навыго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выгарнуць вялікую колькасць чаго‑н. Навыгортваць кучы шлаку з топак.

навыграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выграбці многа чаго‑н. Навыграбаць вуголля. Навыграбаць ямак.

навыдзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выдзеўбці вялікую колькасць чаго‑н.

навыдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выдраць у вялікай колькасці што‑н. Навыдзіраць цвікоў з сцяны.

навыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вынайсці, стварыць, прыдумаць многа чаго‑н.

навыдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Тое, што і навыдумваць. [Язэпа] абступілі, дзівіліся, перамаўляліся: — Маленькая якая [міна], а сіла вялікая... — Навыдумлялі на нашы галовы... Асіпенка. Такога [Алаіза] навыдумляе, так настрашыць дзяцей, што тыя аж да бабкі ўцякалі на паратунак. Арабей.