Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напрыхо́дзіць, ‑дзіць; безас. зак.

1. Прыйсці, прыбыць у вялікай колькасці. Напрыходзіла знаёмых. □ Напрыходзіла [баб].., і кожная, перад тым як урачыста сесці ў радок на лаве, падавала гаспадыні вузельчык або пакрытую хусцінкай кашолку. Ракітны.

2. Быць дастаўленым да месца прызначэння ў вялікай колькасці. Напрыходзіла газет.

напрыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Прыцягнуць, даставіць за некалькі прыёмаў многа чаго‑н. Напрыцягваць бярвення.

2. Прыцягнуць, наблізіць сілай прыцяжэння ў значнай колькасці.

напрычэ́плівацца, ‑аецца і напрычапля́цца, ‑яецца; зак.

Прычапіцца ў вялікай колькасці. Напрычэплівалася водарасцей за вёслы.

напрышпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прышпіліць, прыкалоць да чаго‑н. у вялікай колькасці. Напрышпільваць кветак да сукенкі.

напрышчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Тое, што і напрышчэпліваць.

напрышчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прышчапіць у вялікай колькасці. Напрышчэпліваць пасынкаў.

напрышыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прышыць вялікую колькасць чаго‑н. Напрышываць гузікаў.

напрыязджа́ць, ‑ае; безас. зак.

Прыехаць у вялікай колькасці. Напрыязджала дэлегатаў. □ Словам, вяселле было як трэба. Гасцей напрыязджала многа, і ўсё не абы-хто. Дамашэвіч.

напрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце; пр. напрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. напражы; зак., чаго.

Тое, што і напражыць. Да вечарыны многа смачных страў Насмажыла і напрагла суседка. З. Астапенка.

напсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак.

1. чаго. Сапсаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напсаваць паперы. □ Стары ўскіпеў: «Вядома, род мышыны Мне столькі напсаваў вашчыны!» Корбан.

2. Прынесці шкоду. [Гендарсан:] — А я вас затрымаю тут на пару дзён. Вы ў мяне пагасцюеце, гер Пфэрдсан! У нас знойдзецца аб чым пагаварыць. Спадзяюся, што гэта не напсуе вашай практыцы. Чарнышэвіч.