насчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Счапіўшы, злучыць у адно цэлае значную колькасць чаго‑н. Насчэпліваць вагонаў.
насчэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Счасаць 1, вычасаць пэўную або вялікую колькасць чаго‑н. Насчэсваць шэрсці.
насчэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Счасаць 2 скрэблам, сякерай і пад. многа чаго‑н. Насчэсваць кары.
насшыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Сшываючы, злучыць у адно цэлае пэўную або вялікую колькасць чаго‑н.
насыла́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да насыпаць.
насыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наслаць 1.
на́сып, ‑у, м.
1. Узвышэнне, зробленае шляхам насыпкі зямлі, грунту і пад. На некаторых магілах пачала прабівацца трава, на ёй блішчалі скупыя кроплі расы, а большасць насыпаў яшчэ жаўцела зверху глыбінныж жвірам. Кулакоўскі. Дарожны насып з двух канцоў моста быў вельмі высокі. Ставер.
2. у знач. прысл. на́сыпам. Спец. У рассыпаным стане (пра спосаб захавання і перавозкі). Дробныя радыёдэталі ўпакоўваюць насыпам.
насыпа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. насыпаць — насыпаць.
насы́паны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад насыпаць.
насы́пацца, ‑плецца; зак.
1. Сыплючыся, папасці куды‑н. [Туравец] атрос пясок, які насыпаўся за каўнер.. Было так ціха, што ламала скроні. Мележ.
2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго‑н. Насыпалася лісця на дол.
насыпа́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да насыпацца.
2. Зал. да насы́паць.
насы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што і чаго.
1. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго‑н., высыпаць на што‑н.; нацерушыць, рассыпаць. Насыпаць пяску на сцежку. □ Кася ставіла пусты саган на падлогу, на ражок ручніка насыпала солі. Арабей. У паветры мітусілася [машкара]; яе тут, як хто насыпаў, не дыхнуць. Пташнікаў. // Тое ж, але ў нейкай колькасці. [Снег] ападаў на зямлю белай і пухкай коўдрай, дзе-нідзе між кустоў насыпаў гурбы. Гроднеў.
2. Напоўніць што‑н. чым‑н. сыпкім. Насыпаць мяхі жытам. □ Насыпаў дзед поўныя засекі збожжа. Якімовіч. // Усыпаць якую‑н. колькасць. Насыпаць аўса коням.
3. Зрабіць, пабудаваць насып з якога‑н. сыпкага матэрыялу. Насыпаць плаціну. Насыпаць прызбу. □ Каля дашчанай заставы насыпалі хлопцы курганок зямлі. Колас.
•••
Насыпаць солі на хвост — зрабіць непрыемнасць, моцна дапячы каму‑н.
Цераз верх насыпаць — тое, што і цераз верх валіць (гл. наліць).
насыпа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑ае.
Незак. да насы́паць.