Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напрыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-чаго.

1. Прыгнаць, прымусіць прыйсці, прыслаць у вялікай колькасці. Напрыганяць кароў на пашу. Напрыганяць рабочай сілы.

2. Разм. Едучы на чым‑н., кіруючы чым‑н., даставіць. Напрыганяць машын.

напрыго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прыгарнуць да чаго‑н. або куды‑н. у нейкай колькасці. Напрыгортваць жару да чыгунка.

напрыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Прыдумаць, вынайсці многа чаго‑н. Напрыдумваць загадак.

2. Разм. Прыдумаць у дадатак да сказанага многа чаго‑н. лішняга, не адпаведнага рэчаіснасць прыхлусіць.

напрыдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Тое, што і напрыдумваць.

напры́клад, пабочн.

Для прыкладу (ужываецца пры пералічэнні, пры паясненні слова ў сказе, для ілюстрацыі папярэдняга выказвання). На ўроках мовы праводзяцца розныя віды работ, напрыклад: дыктанты, сачыненні, ізлажэнні. □ [Ян:] — Кожны гаворыць тое, што яму хочацца, айцец Сцяпан. Я, напрыклад, не замінаю вам. Чарнышэвіч. [Паўлік:] — Усе могуць выказаць сваю думку. Але не гуртам, а па аднаму. Я, напрыклад, лічу, што прапанова Толі заслугоўвае ўвагі. Рунец.

напрыклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Прылажыць, прыкласці да чаго‑н. нейкую колькасць чаго‑н. Напрыкладаць прымочак да ран.

2. Далучыць, дадаць нейкую колькасць. Напрыкладаць снапоў да коп.

3. Прыдумаць, дадаць ад сябе чаго‑н. лішняга.

напрыкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і напрыкладаць.

напрыкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прыклеіць вялікую колькасць чаго‑н. Напрыклейваць афіш.

напрыко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прыкалоць, прычапіць вялікую колькасць чаго‑н. Напрыколваць кветак да плацця.

напрыко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прыкаціць куды‑н. або да чаго‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Напрыкочваць бочак. Напрыкочваць бярвення.