наво́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які прыведзены, прывезены аднекуль. Наводныя жывёлы. // Чужы, не свой; прышлы. Дзяўчат бліжэйшых вёсак за два гады я ўжо ведаў. Гэта [дзяўчына] была наводная. Васілевіч.
наво́дчык, ‑а, м.
1. Баец, які наводзіць гармату, кулямёт і пад. на цэль. Яны ўтраіх — капітан, камандзір гарматы і наводчык — сочаць за небам. Ракітны.
2. Рабочы, які займаецца наводкай чаго‑н. Наводчык мастоў.
3. Член зладзейскай шайкі, які наводзіць на месца, дзе можна красці.
наво́дшыб, прысл.
Разм. Тое, што і наводшыбе (у 1 знач.). [Сцёпка] стаяў як бы крыху наводшыб ад таварышаў і пільна прыглядаўся да ўсяго. Колас. [Красуцкі:] — Стаіць [варывенька] ля самых варот, можна сказаць — як наводшыб ад сядзібы. Скрыган.
наво́дшыбе,
1. прысл. Убаку, на некаторай адлегласці. Адна хата стаяла наводшыбе. Жыць наводшыбе. □ Зусім наводшыбе стаіць адзінокая старая бяроза. Грамовіч. / у знач. прыназ. (у спалучэнні з «ад»). З завулка ехалі конна хлопцы і мужчыны. Белабароды Павал ехаў наперадзе, наводшыбе ад усіх — конь яго меў самы шырокі крок. Чорны. Касцёл стаяў за ракой, крыху наводшыбе ад мястэчка. Машара.
2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне ўбаку, на некаторай адлегласці ад каго‑, чаго‑н. Камунальны аддзел не ў будынку райвыканкома, а наводшыбе мястэчка, у доміку з зялёнымі аканіцамі. Навуменка. Алесь і Уладзік зайшлі на нямецкі хутар, што стаяў наводшыбе вялікай вёскі. Юрэвіч.
наво́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад навазіць.
наво́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навазіць.
наво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.
Незак. да навезці.
наво́й, ‑я, м.
1. Пярэдні і задні валік у кроснах.
2. Абл. Тое, што навіта, наматана, накручана на што‑н. Абвешаны торбамі, Рыгор ішоў, абапіраючыся на кій.. Ногі ў лапцях, з тоўстымі навоямі ануч. Пестрак.
наво́кал,
1. прысл. Усюды, з усіх бакоў. Цішыня, спакой, сон панавалі навокал. Колас. Нада мною блакітны шацёр, А навокал — лясы і лясы. Астрэйка. // Кругом. З зямлі, хістаючыся, падняўся Цярэшка і агледзеўся навокал. Шчарбатаў.
2. прысл. Апісваючы круг, па кругу. [Віктар:] — Гэтак мы абыдзем навокал і зноў прыйдзем на стар[о]е месца. Маўр.
3. прыназ. з Р. Ужываецца для вырашэння прасторавых адносін пры назве асобы, прадмета або месца, з усіх бакоў якога адбываецца пэўнае дзеянне ці размяшчаецца што‑н. Навокал рыначнай плошчы стаяць драўляныя і нават цагляныя дамы. Брыль. Знізу камень аброс мохам, жоўтая трава навокал яго была вільготная. Чорны.
4. прыназ. з Р. Ужываецца для выражэння аб’ектных адносін: указвае на асобу, прадмет ці паняцце, якое з’яўляецца аб’ектам пэўнага працэсу або дзеяння. Гутарка ўвесь час вялася навокал старшыні. □ Каля .. [калектывізацыі] згуртаваны ўсе думкі, пачуцці і разрахункі практычнага сялянскага розуму, навокал яе вядзецца самая дзейсная агітацыя. Колас.