Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Шморгаючы, вырваць або нарваць у якой‑н. колькасці. Нашморгаць нітак з тканіны. Нашморгаць кошык ягад.

нашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нашморгаць.

нашпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што і чаго.

Разм. Хутка або ў спешцы напісаць, намаляваць. У такім прыўзнятым настроі.. [Лоўгач] нашпарыў восем старонак і, калі перабраўся на дзевятую, зразумеў, што артыкул гатовы. Савіцкі.

нашпігава́ны і нашпіго́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нашпігаваць.

нашпігава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак.

1. што. Начыніць (салам, часнаком і пад.). Нашпігаваць мяса. // чаго. Прыгатаваць шпігаваннем у нейкай колькасці. Нашпігаваць гусей.

2. перан.; каго. Разм. іран. Забяспечыць неабходнымі ведамі, звесткамі і пад. Нашпігаваць галаву рознымі ідэямі. □ [Рабочы:] — Бач, гад печаны, нават фабрыку «Праца» ведае. Добра цябе, відаць, нашпігавалі перад тым, як скінуць сюды. Сабаленка.

нашпіго́ваны,

гл. нашпігаваны.

нашпіго́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нашпігоўваць — нашпігаваць.

нашпіго́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да нашпігоўваць.

нашпіго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нашпігаваць.

нашпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Разм. Шпурляючы, накідаць у якой‑н. колькасці. Нашпурляць камення.