Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насаро́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да насарога (у 1 знач.). Насарогавая скура.

насаро́гаў, ‑ава.

Які належыць насарогу. Насарогава галава.

насартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад насартаваць.

насартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.

Раздзяліць па сартах у нейкай колькасці. Насартаваць зерня на насенне.

насарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насартаваць.

насаскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Саскрэбці пэўную колькасць чаго‑н. Насаскрабаць снегу.

насаскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і насаскрабаць.

наса́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Абл. Насавая хустачка, насоўка. [Чалавек] .. абціраў насаткаю вусы. Чорны.

наса́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікім носам. Як жывога бачыць .. [Ніна Пятроўна] перад сабою прыгорбленага старога з насатым маршчыністым тварам, чуе яго бурклівы голас... Ус. Усёй сям’ёй з’явіліся Цецерукі стракатыя, Глушцы, вароны з совамі Ды з дзятламі насатымі. Танк.

2. З выступам, з доўгай, вялікай выступаючай часткай. Насаты чайнік. Насатая лодка.

наса́ч, ‑а, м.

1. Разм. Чалавек з вялікім носам. // Птушка або жывёліна з вялікай дзюбай.

2. Малпа сямейства мартышкападобных з доўгім носам.