намака́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. намакаць — намокнуць.
намака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да намокнуць.
намалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.
Разм. Нарабіцца на малацьбе. Намалаціцца за дзень.
намалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., чаго.
1. Малоцячы, здабыць у нейкай колькасці. Намалаціць збожжа. Намалаціць цэнтнер грэчкі.
2. перан. Разм. Пабіць, разбіць нейкую колькасць чаго‑н. Намалаціць талерак. // Забіць у вялікай колькасці. Намалаціць ворагаў.
3. перан. Разм. Хутка нагаварыць чаго‑н.
намалёўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да намалёўваць.
намалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Разм. Незак. да намаляваць (у 1 знач.).
намалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.
Разм.
1. Многа, доўга памаліцца. А дома маліцца богу не выпадала, — больш награшыш, чым намолішся. Колас.
2. перан. (з адмоўем і дзеясл. магчы). Прасякнуцца любоўю, павагай да каго‑н. — Ды што вы, Якуб Панасавіч, .. [Захар] жа заўсёды не можа памаліцца на вас! — ўзмахнула.. [Каця] рукамі. Броўка.
намало́т, ‑у, М ‑лоце, м.
Колькасць намалочанага збожжа. Высокія намалоты пшаніцы. □ Галоўны на малацьбе чалавек — падавальшчык. Які падавальшчык трапіцца, такая будзе і работа, такі і намалот. Сяркоў.
намало́цца, ‑мялюся, ‑мелешся, ‑мелецца; зак.
Разм. Нарабіцца мелючы.