нажы́ва, ‑ы, ж.
Лёгкі даход, які прыходзіць не ў выніку працы; нажыванне грошай, матэрыяльных каштоўнасцей. Прага да нажывы.
нажыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да нажыцца.
2. Зал. да нажываць.
нажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нажыць (у 1, 2 знач.).
нажы́н, ‑у, м.
Колькасць нажатага збожжа. За сялом жытоў нажын, Копкі ў неба лезуць. Калачынскі.
нажына́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да нажынаць.
нажына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нажаць.
нажырава́цца, ‑руецца; зак.
Разм. Жыруючы, наесціся, адкарміцца (пра рыб, вадаплаўных птушак і пад.). Нажыруецца шчупачына і заб’ецца ў асаку драмаць. Кандрусевіч. Людзі расхіналі кусты, палохаючы дзікіх качак, якія нажыраваліся за дзень. Пташнікаў.
нажыра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да нажэрціся.
нажыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нажэрці.
нажы́так, ‑тку, м.
Тое, што нажыта, набыта, куплена. Мне свой набытак і нажытак Паказваў добры гаспадар. Бялевіч. Ля новага, з белай цэглы, чатырохпавярховага гмаха, стаялі дзве машыны з мэбляй, розным хатнім нажыткам. Савіцкі.