надарва́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць надарванага (у 2 знач.). У голасе чулася надарванасць.
надарва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад надарваць.
2. у знач. прым. Хваравіта рэзкі, хрыплы; у якім чуюцца душэўны боль, пакуты. Надарваны ахрыплы голас крычаў з цемры: «Народ!.. Сюды!» Броўка.
3. у знач. прым. Змучаны; з душэўным надрывам. А конь гэты — інвалід вайны. Надарваны, скалечаны. Шамякін. Кацярына была адна, з хворай душою і надарваным сэрцам. Ваданосаў.
надарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.
1. Крыху, не да канца падрацца. Мяшок надарваўся. Канверт надарваўся.
2. Ад празмерных намаганняў пашкодзіць сваё здароўе. Бацька, казалі, надарваўся, падымаючы бярвенні, калі складалі зруб хаты ў суседа. Мележ. // Змяніць свой тэмбр або перарвацца (пра голас). Голас, [цёткі Веры] надарваўся, стаў рэзкім, калючым. Лынькоў.
надарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., што.
1. Крыху, не да канца падраць. Святланка першая працягнула свой білет кантралёрцы. Тая крыху надарвала білет. Васілёнак.
2. Пашкодзіць ад якіх‑н. празмерных намаганняў, напружання. Надарваць здароўе. □ Радзівоніха выплакала ўсе слёзы І голас надарвала. Жычка. // Змучыць фізічна або маральна. — Нашто ж было класці такі воз! — заўважыў Косцік. — Гэта ж можна надарваць каня. Баранавых.
•••
Надарваць (парваць, надарваць) жывот (жываты) — вельмі моцна і доўга пасмяяцца.
Надарваць сэрца — выклікаць душэўныя пакуты.
нада́рыцца, ‑рыцца, зак.
1. безас. з інф. Прыйсціся, выпасці каму‑н. І вось аднойчы, неяк скора пасля Айчыннай вайны, мне надарылася быць недалёка ад Лапаціч. Пальчэўскі. [Бацька:] — Пакуль не позна, трэба ваўчыцу неяк падкаравуліць, а там, можа, і вывадак надарыцца забраць... Масарэнка. // Здарыцца, дастацца на чыю‑н. долю. І ўжо трэба ж такому зноў надарыцца: апошні сын вымушаны апрануць на сябе шынель. Гроднеў.
2. Выдацца, выпасці. [Валя:] — Як толькі надарыцца вольная часінка — прыходзьце абавязкова. Я цяпер дома, і клопатаў у мяне мала. Пасядзіце ў садзе, адпачняце... Савіцкі. І вось надарыцца часамі Мароз над ўсімі маразамі. Колас. Ноч надарылася цёмная, без аніводнай зоркі на небе. Васілёнак.
3. Трапіцца, сустрэцца. Пакідаць карову нанач адну было рызыкоўна — мог надарыцца звер. Сіняўскі.
надары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак.
1. чаго. Падарыць многа чаго‑н. Надарыць кніг. Надарыць лялек.
2. каго-што. Даць як падарунак. Белаю сарочкаю Надары ты сына. Броўка.
3. перан.; што і чаго. Пакінуць след. Не схаваў я сардэчныя раны, Што ў жыцці надарылі гады. Хведаровіч.
4. перан.; каго. Надзяліць якімі‑н. якасцямі. Прырода шчодра надарыла гэтага чалавека не толькі фізічнай сілай і хараством, але і душэўнай цеплынёй, чулым сэрцам, вялікай мужнасцю, вытрымкай і адвагай. Сяргейчык.
надасла́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надаслаць.
надасла́ць, ‑дашлю, ‑дашлеш, ‑дашле; ‑дашлём, ‑дашляце; зак., што.
Разм. Прымаць па пошце або з кім‑н. Надаслаў нядаўна верш мне адзін знаёмы з вёскі. Крапіва.
надастава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце; зак., чаго.
Дастаць чаго‑н. у вялікай колькасці. Красачка падаставаў аднекуль жалезных і драўляных ложкаў, заставіў імі абедзве палавіны хаты і пачаў драць з кватарантаў шалёныя грошы. Паслядовіч.
на́даўбень, ‑бня, м.
1. Жалезабетонная рэйка, тумба ці бервяно, якія ўбіваюцца або ўкопваюцца ў зямлю як процітанкавая загарода. Пры ўваходзе ў горад на ўсіх вуліцах былі пастаўлены крыжавіны з рэек і ўкапаны надаўбні. Сабаленка. Дзесяткі і сотні тысяч жыхароў сталіцы.. пачалі капаць акопы, супрацьтанкавыя равы, будаваць надаўбні, каб перагарадзіць ворагу дарогу да сталіцы. Паслядовіч.
2. Лаянк. Пра тупога, неразважлівага чалавека. Ну і надаўбень жа ён!