Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

далёка,

1. Прысл. да далёкі (у 1, 2 знач.).

2. у знач. вык. Пра значную адлегласць да каго‑, чаго‑н. Да горада яшчэ далёка.

3. у знач. вык. Пра няскоры надыход якога‑н. часу, пары. Да змены было яшчэ далёка. □ Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка. З нар.

4. безас. у знач. вык., каму-чаму, да каго-чаго. Шмат чаго не хапае ў параўнанні з кім‑, чым‑н. Да вялікіх мне далёка, я за імі не цягнуся. Панчанка.

•••

Далёка за... — а) праз доўгі час пасля чаго‑н. Мікола заснуў далёка за поўнач. Краўчанка; б) многа больш, чым... Яму ўжо далёка за пяцьдзесят.

Далёка зайсці гл. зайсці.

Далёка не... — зусім не... [Шпунцік] далёка не стары яшчэ, — толькі што пайшоў сорак трэці год. Корбан.

Далёка не заедзеш гл. заехаць.

Далёка пайсці гл. пайсці.

Далёка хадзіць не трэба гл. трэба.

далёкаструме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які выкідвае струмені вады на далёкую адлегласць (пра дажджавальнае ўстройства).

далёкасць, ‑і, ж.

1. Значнасць працягласці чаго‑н.; аддаленасць. Савецкія стратэгічныя ракеты маюць практычна неабмежаваную далёкасць палёту. «Звязда».

2. перан. Уласцівасць далёкага (у 4 знач.). Я выбраў два цяжкія пераклады ў сэнсе далёкасці іх рускага тэксту ад даслоўнага беларускага. Чорны.

далёкаўсхо́дні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да Далёкага Усходу, знаходзіцца на Далёкім Усходзе. Далёкаўсходні клімат. Далёкаўсходнія гарады.

далёкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці; проціл. блізкі. Далёкія зоры. Водгулле далёкага грому. □ Паімчыць цягнік на поўдзень, У казахскі стэп далёкі. Аўрамчык. На далёкай планеце ўзаўецца наш сцяг — Нашай доблесці сведка праўдзівы. Гілевіч. // Які мае вялікую працягласць у прасторы. Далёкі паход. □ Калі пайду ў далёкую дарогу, З табой на час расстануся ізноў. Прыходзька. [Шлях] .. параходаў непамерна далёкі, на другі ускрай зямлі. Самуйлёнак.

2. Аддзелены ад сучаснага моманту вялікім прамежкам часу. Далёкае мінулае. Далёкая будучыня. □ Чаму ж я далёкай назваў тую восень? Дванаццаць гадоў — мо не так ужо многа. Гілевіч. Надакучыла ноччу марознаю Вішням сніць аб далёкай вясне. Лойка. / у знач. наз. далёкае, ‑ага, н. Як цяжкі сон прыгадваецца іншы раз чалавеку далёкае перажытае. Пальчэўскі.

3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей. Далёкі сваяк. Далёкая радня.

4. перан. Які мае мала агульнага з кім‑, чым‑н.; не падобны, інакшы. У формуле матэматычнай залежнасцю звязаны такія, здавалася б, далёкія ад матэматыкі «велічыні», як ціск крыві, пульс, пругкасць артэрый. Матрунёнак. // Чужы, абыякавы да ўсяго. [Надзя] стаяла на беразе, склаўшы на грудзях рукі, задумлівая, далёкая. Ваданосаў. А Віктар, чужы і далёкі ад усяго, што вакол яго адбывалася, стаяў, прысланіўшыся плячамі да сцяны хаты. Палтаран.

5. ад чаго. Які не мае намеру рабіць што‑н., думаць аб чым‑н. і пад. Скарына быў далёкі ад думкі гвалтоўнага знішчэння існуючага ладу, карэннага змянення становішча працоўных мас. Алексютовіч.

далібо́г і дальбо́г, выкл.

Разм. Ужываецца для пацверджання чаго‑н., запэўнівання ў чым‑н. — Камбайн — о, гэта мая мара ад самага маленства, далібог. Васілёнак.

даліва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да даліцца.

2. Зал. да даліваць.

даліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даліць.

даліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.

Скончыць лізанне чаго‑н.; злізаць да канца. Шчаня далізала малако.

далі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да далізаць.