Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́разіць, ‑ражу, ‑разіш, ‑разіць; зак., што.

Вызначыць у якіх‑н. адзінках. Выразіць у лічбах, у метрах. Выразіць цэны ў аднолькавых грашовых адзінках.

вы́разка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выраза́ць — вы́разаць (у 1–6 знач.).

2. Р мн. ‑зак. Тое, што выразана. Газетная выразка. Альбом выразак.

3. У кулінарыі — верхняя, самая мясістая частка філею.

выра́злівы, ‑ая, ‑ае.

Які адлюстроўвае ўнутраныя перажыванні або якасці. Аўгіня ўважна слухала, ківала галавою ў знак згоды і глядзела на бабку ласкавымі, выразлівымі вачамі. Колас.

выра́знасць, ‑і, ж.

Уласцівасць выразнага. Выразнасць вобраза. Выразнасць напісання. Выразнасць поглядаў.

выра́знік, ‑а, м.

Той, хто адлюстроўвае, выражае чые‑н. інтарэсы, думкі і пад. Магутная рэвалюцыйная хваля ўзняла.. [Купалу] на паверхню літаратурна-грамадскага жыцця і зрабіла народным трыбунам, паэтычным выразнікам думак і жаданняў рэвалюцыйных сялянскіх мае. Івашын.

выра́зніца, ‑ы, ж.

Жан. да выразнік.

выра́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца. Выразныя абрысы гор. Выразны почырк. □ З двара пацягнула.. ветрам, і адразу гукі сталі мацнейшымі, выразнымі. Галавач. // Яскравы, пераканаўчы. Выразная перавага.

2. Дакладна і ясна сфармуляваны. Выразны адказ.

выразны́, а́я, ‑о́е.

Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны. Расчоска з выразней ручкай. Вокны з выразнымі ліштвамі.

вы́раіцца, ‑раіцца; зак.

Утварыць новы рой. Выраіліся пчолы.

вы́рай, ‑ю, м.

1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі. Той год птушкі доўга не адляталі ў вырай: стаяла цёплая, пагодлівая восень. Грамовіч.

2. Чарада пералётных птушак. Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцеў жураўліны вырай. Якімовіч.

вы́рак, ‑у, м.

Уст. Пастанова, рашэнне суда; прыгавор.