выра́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца. Выразныя абрысы гор. Выразны почырк. □ З двара пацягнула.. ветрам, і адразу гукі сталі мацнейшымі, выразнымі. Галавач. // Яскравы, пераканаўчы. Выразная перавага.

2. Дакладна і ясна сфармуляваны. Выразны адказ.

выразны́, а́я, ‑о́е.

Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны. Расчоска з выразней ручкай. Вокны з выразнымі ліштвамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)