Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́бегаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Бегаючы, ходзячы подбегам, пабыць у многіх месцах; абабегчы. Выбегаць паўгорада.

2. што. Дамагчыся чаго‑н. частым наведваннем каго‑н., ходзячы па розных месцах, да розных людзей.

вы́бегчы, ‑бегу, ‑бежыш, ‑бежыць; ‑бежым, ‑бежыце, ‑бегуць; зак.

1. Накіравацца адкуль‑н., куды‑н. бягом; выскачыць. Госць развітаўся і выйшаў. Хлопчыкі, Косцік і Шурка, выбеглі за ім, пад’ехаць. Брыль. / у перан. ужыв. Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч, Толькі з лёскатам выбегла рэха. Купала.

2. Выцечы адкуль‑н. цераз край. Выбегла малако з каструлі.

вы́белены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выбеліць.

вы́беліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Стаць, зрабіцца белым. Выбеліліся палотны.

2. у што. Разм. Запэцкацца ў што‑н. белае. Выбеліцца ў крэйду.

вы́беліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. што. Пабяліць што‑н. мелам, вапнай і пад. Выбеліць столь. // Зрабіць белым. Выпаў першы снег. ..Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы. Машара.

2. каго-што, у што. Разм. Запэцкаць чым‑н. белым. Выбеліць спяцоўку ў вапну.

3. што. Надаць святлейшы колер хімічнай або фізічнай апрацоўкай. Выбеліць палотны.

выбе́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбельваць — выбеліць.

выбе́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выбеліцца.

2. Зал. да выбельваць.

выбе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбеліць.

выбіва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прылада ў выглядзе ракеткі для выбівання дываноў.

выбіва́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для выбівання малюнкаў на тканіне. Выбівальная машына.