Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выбача́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каму, каму за што, на што і без дап.

1. Не караць за што‑н., дараваць. [Дзед Мароз:] — Выбачай мне за спазненне, Што ні хочаш — я ў імгненне Для цябе [Міхася] зраблю. Кірэенка. Сорам добрай гаспадыні даваць такі хлеб чужым людзям. А што ж інакш рабіць? Што ж, няхай.. [Кастусь] выбачае. Чорны.

2. заг. выбачай(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. (часам як пабочнае слова), калі просяць прабачэння за турботы, непрыемнасць і пад. Госць падаўся да дзвярэй, але зноў авалодаў сабою і спакойна сеў. — Выбачайце, я ўзнерваваны. Чорны. [Жэня:] — Выбачайце, Віктар Сяргеевіч, мы вас патурбавалі... Якімовіч. // Ужываецца як форма пратэсту, нязгоды. [Дзед Бадыль:] — Дзеўка — золата, а на пасаг выбачайце! Крапіва. Каламуціцца ноч. Расшчапляецца атам. Гэта зноў Вы з вайной? Выбачайце, паны дыпламаты. Лужанін.

3. каго. Прызнаваць, што хто‑н. заслугоўвае даравання.

выба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Які выказвае выбачэнне, з выбачэннем. Гаварыць выбачлівым тонам. Выбачлівая ўсмешка.

вы́бачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць.

Зак. да выбачаць.

выбачэ́нне, ‑я, н.

Дараванне віны; прабачэнне. [Іван Нічыпаравіч:] — Не трэба, дачушка, выбачэння. Якімовіч. Бывае і так. Прыйдзе, накурыць, графік разаб’е, а потым назаўтра выбачэння просіць. Грамовіч.

вы́бегацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Нагуляцца, бегаючы; набегацца.

вы́бегаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Бегаючы, ходзячы подбегам, пабыць у многіх месцах; абабегчы. Выбегаць паўгорада.

2. што. Дамагчыся чаго‑н. частым наведваннем каго‑н., ходзячы па розных месцах, да розных людзей.

вы́бегчы, ‑бегу, ‑бежыш, ‑бежыць; ‑бежым, ‑бежыце, ‑бегуць; зак.

1. Накіравацца адкуль‑н., куды‑н. бягом; выскачыць. Госць развітаўся і выйшаў. Хлопчыкі, Косцік і Шурка, выбеглі за ім, пад’ехаць. Брыль. / у перан. ужыв. Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч, Толькі з лёскатам выбегла рэха. Купала.

2. Выцечы адкуль‑н. цераз край. Выбегла малако з каструлі.

вы́белены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выбеліць.

вы́беліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. Стаць, зрабіцца белым. Выбеліліся палотны.

2. у што. Разм. Запэцкацца ў што‑н. белае. Выбеліцца ў крэйду.

вы́беліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. што. Пабяліць што‑н. мелам, вапнай і пад. Выбеліць столь. // Зрабіць белым. Выпаў першы снег. ..Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы. Машара.

2. каго-што, у што. Разм. Запэцкаць чым‑н. белым. Выбеліць спяцоўку ў вапну.

3. што. Надаць святлейшы колер хімічнай або фізічнай апрацоўкай. Выбеліць палотны.