нашчы́паны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нашчыпаць.
нашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Шчыпаючы, набраць, нарваць у якой‑н. колькасці. Нашчыпаць цыбулі. Нашчыпаць шчаўя.
2. што. Разм. Зашчаміць, прышчаміць скуру цела ў многіх месцах. Нашчыпаць шчокі. Нашчыпаць вушы.
нашчэ́нт, прысл.
Зусім, поўнасцю; канчаткова. Жыта .. было ў многіх мясцінах нашчэнт здрасавана. Мележ. Праваліўся нашчэнт Аб’яднаны паход Верных служак цара І французскіх банкіраў. Глебка.
нашыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. нашываць — нашыць.
нашыва́цца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да нашываць.
нашыва́цца 2, ‑аецца.
Незак. да нашыцца 2.
нашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нашыць.
нашы́йнік, ‑а, м.
Ашыйнік, аброжак. Гаспадар узяў .. [сабаку] за нашыйнік і коратка прыняў да ганка. Сабаленка. Не выпускаючы вяроўкі з рук, Зося падбегла да цяляці, адшпіліла нашыйнік і пусціла яго. Дуброўскі.
нашы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які носяць на шыі, надзяваюць на шыю. Нашыйныя ўпрыгожанні. □ Нашыйныя грыўні, плечавыя ланцужкі, фібулы, пацеркі, галаўныя прыколкі — усё ажывала пад пяром таленавітага даследчыка, раскрывала сваё часам вельмі тонкае хараство. Ліс.
нашы́льнік, ‑а, м.
Частка збруі — рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля. Вось і сёння коней вывелі са стойлаў і пачалі запрагаць. Дзядзька Васіль зачапіў пастронкі, а Міша паклаў на дышаль нашыльнікі. Дайліда.
нашы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нашыць.