нашмарава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нашмараваць.
нашмарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Разм. Намазаць, нацерці. Пастагнаў [бацька] уночы, маці нашмаравала бакі тарпатынаю, а раніцаю павалокся на абход. Лужанін.
нашма́т, прысл.
Разм. Тое, што і намнога. Дні нашмат падоўжалі. Цяпер гадзін у восем вечара было яшчэ светла. Арабей.
нашмо́рганы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нашморгаць.
нашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Шморгаючы, вырваць або нарваць у якой‑н. колькасці. Нашморгаць нітак з тканіны. Нашморгаць кошык ягад.
нашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нашморгаць.
нашпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што і чаго.
Разм. Хутка або ў спешцы напісаць, намаляваць. У такім прыўзнятым настроі.. [Лоўгач] нашпарыў восем старонак і, калі перабраўся на дзевятую, зразумеў, што артыкул гатовы. Савіцкі.
нашпігава́ны і нашпіго́ваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нашпігаваць.
нашпігава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак.
1. што. Начыніць (салам, часнаком і пад.). Нашпігаваць мяса. // чаго. Прыгатаваць шпігаваннем у нейкай колькасці. Нашпігаваць гусей.
2. перан.; каго. Разм. іран. Забяспечыць неабходнымі ведамі, звесткамі і пад. Нашпігаваць галаву рознымі ідэямі. □ [Рабочы:] — Бач, гад печаны, нават фабрыку «Праца» ведае. Добра цябе, відаць, нашпігавалі перад тым, як скінуць сюды. Сабаленка.