Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Начысціць, нацерці да бляску, навесці глянец. Нашараваць самавар. Нашараваць медны таз.

нашармака́, прысл.

Груб. Не плацячы грошай, за чужы кошт. Машыніст другога паравоза .. надумаў пракаціцца нашармака. Шынклер. — Заўсёды знойдуцца аматары пакарыстацца відовішчам нашармака. «ЛіМ».

нашаро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нашароўваць — нашараваць.

нашаро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нашаравацца.

2. Зал. да нашароўваць.

нашаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нашараваць.

нашаро́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абл. Настрашыць, напужаць. [Іван Трафімавіч:] — Вось нашарохаў гэтага прайдоху, то можа меней хоць заглядваць.. [у магазін] будзе. Дайліда.

нашаткава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нашаткаваць.

нашаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., чаго.

Нарыхтаваць шаткаваннем у якой‑н. колькасці. Люся як магла старалася дапамагаць маці: забяжыць на кухню і .. то моркву памые, то капусты нашаткуе. Даніленка.

нашатрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нашатраваць.

нашатрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., чаго.

Нарыхтаваць шатраваннем у нейкай колькасці. Нашатраваць мех пшаніцы.