начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.
1. што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі. Асіпенка.
2. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік. Якімовіч.
начы́танасць, ‑і, ж.
Веды, набытыя ў выніку пастаяннага і грунтоўнага чытання. Падпалкоўнік Вагін .. прыняў ветліва.. Адразу пачаў гаворку пра літаратуру, паказваючы сваю начытанасць. Шамякін.
начы́таны, ‑ая, ‑ае.
Які набыў грунтоўныя веды ў выніку чытання. С.К. Мяржынскі быў чалавекам начытаным, меў добры мастацкі густ. Шкраба. Галя вельмі разумная і начытаная дзяўчына. Грахоўскі.
начыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Удосталь пачытаць. Начытацца прыгодніцкіх раманаў.
начыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Прачытаць у нейкай або вялікай колькасці. Начытаць многа лекцый студэнтам.
начы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да начытацца.
начы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да начытаць.
начы́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад начысціць.
начышча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да начысціцца.
2. Зал. да начышчаць.
начышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да начысціць.