Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надста́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надставіць.

2. Тое, што надстаўлена.

надста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надставіць.

надстаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да падстаўляць.

надстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да надставіць.

надстаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які з’яўляецца надстаўкай (у 2 знач.). Надстаўная частка коміна.

2. Які мае надстаўку (у 2 знач.). Надстаўны рукаў.

надстру́ганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надстругаць.

надструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Састругаць трохі зверху, з краю. Надстругаць дошку.

надстру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надстругваць.

надстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надстругаць.

надстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надстрыгчы.