выгля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да выглянуць.
2. Незак. да выглядзець.
вы́глядзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Уважліва назіраючы, заўважыць, знайсці. Выглядзець сябра ў натоўпе. □ Над параходам з’явілася чайка і паляцела ўслед. Потым перадумала, нешта выглядзела сабе ў хвалях, спраўна спікіравала. Даніленка.
вы́глянуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Высунуўшыся з укрыцця, глянуць, паглядзець. Выглянуць з-за вугла на вуліцу. □ Смалякоў расчыніў дзверцы машыны, трывожна выглянуў з кабіны. «ЛіМ».
2. Стаць відным, паказацца. Выглянула з-за хмар сонца, і ўсё навокал зазіхацела. Мележ.
вы́глянцаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выглянцаваць.
вы́глянцавацца, ‑цуецца; зак.
Стаць, быць выглянцаваным.
вы́глянцаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
1. Пакрыць чым‑н. глянцавітым, нацерці да бляску. Выглянцаваць стол лакам. Выглянцаваць паркет.
2. перан. Надаць знешні глянец чаму‑н.
выглянцо́ўвацца, ‑цоўваецца; незак.
1. Незак. да выглянцавацца.
2. Зал. да выглянцоўваць.
выглянцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выглянцаваць.
выгна́нец, ‑нца, м.
Разм. Тое, што і выгнаннік. Абозы і натоўпы выгнанцаў плылі з захаду на ўсход. Чорны.
выгна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 2 знач.).
2. Стан выгнанніка; ссылка. Асудзіць на выгнанне. Вярнуцца з выгнання.