нацянькі́, прысл.
Самым кароткім шляхам; наўпрост. Вось ужо і сцежка, па якой нацянькі можна прайсці на панскія могілкі. Зарэцкі. [Стары:] — Нас гналі цераз поле, снегам нацянькі. Чорны.
нацяплі́цца, ‑цепліцца; зак.
Разм. Нагрэцца (пра памяшканне).
нацяплі́ць, ‑цяплю, ‑цепліш, ‑цепліць; зак., што.
Разм. Нагрэць якое‑н. памяшканне. Нацяпліць лазню.
нацяпля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да нацяпліцца.
2. Зак. да нацяпляць.
нацяпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да нацяпліць.
нацярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.
Зведаць, перажыць шмат чаго‑н. непрыемнага, цяжкага; нагаравацца. Нацярпецца голаду і холаду. □ Румыны нашу армію сустракалі як родную, народ тут бедны, нацярпеўся, адчуў адразу, што армія краіны сацыялізма нясе вызваленне. Прокша.
нацяру́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нацярушыць.
нацяру́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. нацярушваць — нацерушыць (у 1 знач.).
нацяру́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да нацерушыцца (у 1 знач.).
2. Зал. да нацярушваць.
нацяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нацерушыць.