Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нацэ́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да нацэньваць.

нацэ́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нацаніць.

нацюрмо́рт, ‑а, М ‑рце, м.

У выяўленчым мастацтве — малюнак або карціна, на якіх паказаны неадушаўлёныя прадметы ў пэўных суадносінах (кветкі, садавіна, дзічына і пад.). Сцены майстэрні былі скрозь увешаны карцінамі — пейзажамі, нацюрмортамі. Машара.

[Фр. nature morte — мёртвая прырода.]

нацюрмо́ртавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нацюрморта.

нацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Доўга, многа пахадзіць, паблукаць дзе‑н. — Больш я цябе не пушчу з хаты, — і гаварыла .. [маці] ужо сама сабе. — Днём нацягаецца па тым лесе, наморыцца і ноччу не спіць... Пташнікаў. Нацягаліся мы на кірмашы так, аж ногі загулі. Якімовіч.

2. Стаміцца, цягаючы што‑н. цяжкае. Нацягацца бярвення за дзень.

нацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Прынесці, прыцягнуць за некалькі прыёмаў у якой‑н. колькасці; нанасіць, назапасіць. Хату .. [Антось] уцяпліў, зрабіўшы прызбу да самых вокнаў, на столь нацягаў кастрыцы і пяску. Чарнышэвіч. Нявесткі скардзіліся: пакуль нацягаеш вады [у лазню] — рукі адвальваюцца. Караткевіч. Лявону стала прыкра на сябе, што ніколі ў яго не хапае часу, каб, як людзі, нацягаць дроў на зіму, нарэзаць, насекчы. Кудравец. // Выцягнуць адкуль‑н. у якой‑н. колькасці; налавіць. [Ёсіп:] — Чуеш, давай заўтра на рыбу падскочым. Палонкі прасекшы, пуды па тры нацягаць можна. Дуброўскі.

2. Разм. Украсці за некалькі прыёмаў у якой‑н. колькасці. [Гаспадыня], разгубленая, стаяла сярод хаты і не рада была свайму дабру, што нацягала са складаў. Няхай.

3. Разм. Пакараць, цягаючы за вушы, валасы.

наця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. нацягваць — нацягнуць (у 1, 3 і 5 знач.).

наця́гвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нацягнуцца (у 1 знач.).

2. Зал. да нацягваць (гл. нацягнуць у 1–3, 5 і 6 знач.).

наця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нацягнуць.

наця́гнены, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і нацягнуты (у 1 знач.).