Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нацыяна́льнасць, ‑і, ж.

1. Тое, што і нацыя (у 1 знач.); народнасць (у 1 знач.). Сумесная барацьба з агульным ворагам яшчэ больш змацавала адзінства савецкіх людзей усіх нацыянальнасцей. «Звязда».

2. Прыналежнасць да якой‑н. нацыі, народнасці. Беларус па нацыянальнасці.

3. Нацыянальная самабытнасць. Нацыянальнасць мастацтва.

•••

Савет Нацыянальнасцей гл. савет.

нацыянальна-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «нацыянальны», напрыклад нацыянальна-вызваленчы.

нацыяна́льна-вызвале́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нацыянальнай барацьбы за вызваленне краіны, народа ад чужаземнага прыгнёту. Нацыянальна-вызваленчы рух.

нацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да нацыі, нацыянальнасці, звязаны з іх грамадскім жыццём. Нацыянальны рух. Нацыянальнае пытанне. □ Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ атрымаў магчымасць авалодваць невычарпальнымі скарбніцамі агульначалавечай культуры і адкрыў шлях да развіцця сваёй творчасці, нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па зместу. «Беларусь».

2. Які ўласцівы данай нацыі, які выражае яе характар. Нацыянальная культура. Нацыянальная мова.

3. Які належыць данай краіне; дзяржаўны. Нацыянальны рынак. Нацыянальны даход. Нацыянальны гімн.

•••

Нацыянальная меншасць гл. меншасць.

Нацыянальны канвент гл. канвент.

нацыянал-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «нацыяналістычны», напрыклад нацыянал-дэмакраты.

нацыяна́л-дэмакра́т, ‑а, М ‑раце, м.

Член буржуазнай партыі, для якой характэрныя рэакцыйная ідэалогія і палітыка абароны інтарэсаў буржуазіі сваёй нацыі пад прыкрыццём фальшывага сцяга «агульнанацыянальных» інтарэсаў.

нацыяна́л-дэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нацыянал-дэмакрата, уласцівы нацыянал-дэмакрату. Нацыянал-дэмакратычныя погляды.

нацыяна́л-сацыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Тое, што і нацыст.

нацэ́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нацадзіць.

нацэ́джвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нацадзіцца.

2. Зал. да нацэджваць.