Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нацы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нацызму, нацыста.

на́цыя, ‑і, ж.

1. Гістарычная супольнасць людзей, якая склалася ў ходзе фарміравання агульнасці іх тэрыторыі, эканамічных сувязей, мовы, культуры, псіхічных рыс. Права нацый на самавызначэнне. □ Нацыі непазбежны прадукт і непазбежная форма буржуазнай эпохі грамадскага развіцця. Ленін.

2. Дзяржава, краіна. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

[Ад лац. natio — племя, народ.]

нацыяналізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нацыяналізаваць.

нацыяналізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) нацыянальным, набыць (набываць) нацыянальны характар.

2. толькі незак. Зал. да нацыяналізаваць.

нацыяналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) нацыяналізацыю.

нацыяналіза́цыя, ‑і, ж.

1. Пераход з прыватнай уласнасці ва ўласнасць дзяржавы зямлі, прамысловасць транспарту, банкаў і пад. Нацыяналізацыя фабрык.

2. Арганізацыя чаго‑н. на нацыянальнай аснове, сіламі данай нацыі. Нацыяналізацыя школы.

нацыяналі́зм, ‑у, м.

1. Рэакцыйная буржуазная ідэалогія і палітыка ў галіне нацыянальных адносін і культуры, якая грунтуецца на перабольшанні нацыянальных рыс, культываванні перавагі, выключнасці адных нацый перад другімі і распальванні нацыянальнай варожасці.

2. Нацыянальны рух у прыгнечаных краінах за незалежнасць народа, нацыі супраць іншаземных прыгнятальнікаў.

нацыяналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прыхільнік нацыяналізму (у 1 знач.). Буржуазны нацыяналіст.

2. Удзельнік, прыхільнік нацыянальна-вызваленчага руху, нацыяналізму (у 2 знач.).

нацыяналі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да нацыяналіст.

нацыяналісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нацыяналізму, нацыяналіста. Нацыяналістычныя тэндэнцыі. Нацыяналістычны рух.